Лукашэнка агучыў свае страхі
28- 21.02.2025, 14:33
- 17,686

Дыктатар баіцца падзення эканомікі.
Лукашэнка заявіў, што не ведае, чаго хочуць ЗША ад Расеі. Ён баіцца, што Вашынгтон хоча сутыкнуць Маскву і Пекін.
«Вы бачыце, як змяняецца абстаноўка палітычная, якая ціснула на эканоміку ў сувязі з палітыкай ЗША і гэтак далей. Але цешыць сябе не трэба. Мы не ведаем, чаго хочуць ЗША. Кажу гэта таму, што я абсалютна занураны ў гэтыя пытанні.
Мы не ведаем, чаго яны запатрабуюць ад расейцаў за спыненне вайны і гэтак далей. Мне здаецца, што яны паспрабуюць зараз расейцаў сутыкнуць з кітайцамі. Вось гэтага расейцам дапусціць нельга», - заявіў Лукашэнка.
Ён таксама баіцца, што пасля заканчэння вайны і зняцця санкцый заходнія кампаніі вернуцца ў Расею, і Беларусь саступіць у канкурэнцыі, піша БелТА.
У Менску шэраг дамоў застаўся без вады
Прарвала цеплатрасу.
Раніцай 21 лютага на вуліцы Арлоўскай у Менску прарвала трубаправод. Першай пра гэта паведаміла Управа Дзяржаўнай аўтаінспекцыі: рух па вуліцы Арлоўскай у бок Карастаянавай ідзе толькі па адной паласе. На 11 раніцы рух па Арлоўскай і Гая ўсё яшчэ ўскладнены, на суседніх вуліцах таксама ідзе павольна.
"Мінскводаканал" паведаміў, што ў дамах 17, 19, 20, 21 і 23 часова будзе адсутнічаць халодная вада. Ва ўсім раёне магчыма пагаршэнне якасці водазабеспячэння.