Канада перамагла ЗША ў фінале Турніру чатырох нацый
11- 21.02.2025, 16:05
- 5,728

Трудо і Трамп уважліва сачылі за хакейным матчам.
Нацыянальная каманда Канады падолела ЗША ў овертайме ў фінале Турніру чатырох нацый. Матч скончыўся з лікам 3:2.
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо ў сацсетцы Х адрэагаваў на перамогу нацыянальнай каманды ў хакеі над ЗША ў фінале Турніру чатырох нацый.
«Вам не адабраць нашу краіну, як і не адабраць нашу гульню», - напісаў Трудо.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп патэлефанаваў хакеістам нацыянальнай каманды ЗША перад вызначальным матчам Турніра чатырох нацый. Прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Лівіт заявіла, што прэзідэнт паабяцаў «сачыць за перамогай ЗША». «І мы з нецярпеннем чакаем, калі Злучаныя Штаты перамогуць наш будучы 51-ы штат», – сказала яна.
Канада ўважаецца за родапачынальніцу хакея.