22 лютага 2025, Субота, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прыгразіў краінам БРІКС увядзеннем 150-адсоткавых мытаў у выпадку адмовы ад даляра

54
Трамп прыгразіў краінам БРІКС увядзеннем 150-адсоткавых мытаў у выпадку адмовы ад даляра
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што Вашынгтону не патрэбныя тавары краінаў БРІКС.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што пагражаў краінам БРІКС увядзеннем 150-адсоткавых мытаў, калі яны адмовяцца ад амерыканскай валюты ва ўзаемаразліках або створаць альтэрнатыўную. Пра гэта Трамп заявіў на сустрэчы з губернатарамі-рэспубліканцамі, трансляцыю якой вялі на YouTube тэлеканала NBC News 21 лютага.

«Што да БРІКС. Яны збіраліся стварыць новую валюту. Яны, магчыма, хацелі выкарыстоўваць юань. Джо Байдэн [экс-прэзідэнт ЗША] сказаў, што гэта складаная сітуацыя. Першае, што я сказаў: любая краіна БРІКС, якая ўспомніць пра знішчэнне даляра, будзе абкладзеная тарыфамі на 150%», – адзначыў Трамп.

Ён дадаў, што ЗША не патрэбныя тавары краінаў БРІКС.

«Я не ведаю, што з імі адбылося. Апошнім часам мы не чулі нічога ад краінаў БРІКС», – дадаў Трамп.

Таксама прэзідэнт сказаў, што ўвядзенне мытаў на імпарт можа прывесці да поўнай адмовы ад падатку на прыбытак.

«Мы маглі б цалкам скасаваць падатак на прыбытак. Магчыма, нам увогуле не спатрэбіцца сістэма падаходнага падаткаабкладання, калі ўсё гэта спрацуе», – адзначыў Трамп.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках