Сіноптыкі: Самае цікавае ў Беларусі пачнецца ў аўторак
9- 22.02.2025, 12:13
- 32,250

Перамены прыйдуць з Атлантыкі.
За тыдзень некаторыя раёны нарыхтавалі прыстойную колькасць снегу (для маштабащ гэтай зімы). Ці будуць яшчэ нармальныя пастаўкі ў гэтым сезоне - невядома. Белгідрамет бачыць наперадзе некаторыя ападкі, але яны могуць стацца вадкімі. Начныя маразы яшчэ моцныя, аднак хутка з захаду прыйдзе цяпло. Засталося зразумець, ці надоўга.
Моцных снегападаў мы так і не ўбачылі, але ў выніку мінусаў дзе-нідзе змаглі назапасіць нейкі пласт. На поўначы покрыва месцамі дасягае 15 сантыметраў, у паўднёвым Пінску - 8, але пралысін усё адно больш. Дзякуючы разгалістаму антыцыклону па імені Фінжа ціск над Усходне-Еўрапейскай раўнінай зараз высокі, таму нармальных ападкаў, прынамсі, да аўторка не прадбачыцца.
Яснае неба азначае, што ў найбліжэйшыя некалькі дзён у тэмпературы можа быць магутная амплітуда ў часе і прасторы: уначы - да 20 марозу (нядзеля, паўднёвы ўсход), удзень - да 6 цяпла (панядзелак, захад).
Цікавае пачнецца ў аўторак. Фінжа яшчэ не ў курсе, але над Атлантыкай зноў нешта замышляюць. Там з вельмі падазроным выглядам абіваюцца цыклоны Пол і Оркан. Видавочна, збіраюцца з разбегу пасунуць фронт на ўсход - а гэта значыць, у нас з'яўляецца имавернасць кароткіх ападкаў. Сіноптыкі мяркуюць, што чым далей на захад, тым больш вадкімі будуць гэтыя ападкі.
Начныя маразы застануцца актуальнымі на некаторы час, але будуць слабець на некалькі градусаў за дзень. Пры гэтым ближэй да чацвярга - да 8 цяпла (на захадзе, які захопяць Пол і Оркан)! У другой палове тыдня дзе-нідзе скасуюць нават начныя мінусы, але ўсё яшчэ магчымыя рэцыдывы да -12. З эфектаў - прыгатуйцеся да снега-дажджу і галалёдзіцы.