22 лютага 2025, Субота, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адразу два аэрапорты ў Татарстане ўвялі абмежаванні на палёты

4
Адразу два аэрапорты ў Татарстане ўвялі абмежаванні на палёты

Праз пагрозу атакі дронаў.

У аэрапортах Казані і Ніжнякамска часова прыпынялі прыём і адпраўку паветраных суднаў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Расавіяцыі Арцём Караняка ў сваім тэлеграм-канале. Забарона на палёты была ўведзеная блізу 06:30 паводле маскоўскага часу, які супадае з мясцовым, піша The Moscow Times.

Да 09:00 абмежаванні былі знятыя. Караняка растлумачыў, што гэтыя захады ўжываліся ў мэтах гарантавання бяспекі палётаў. «Экіпажы паветраных суднаў, авіядыспетчары і службы аэрапортаў ужылі ўсе неабходныя захады», – падкрэсліў прадстаўнік Расавіяцыі, не ўдакладняючы іншых дэталяў.

Такія абмежаванні на працу аэрапортаў у Расеі часцей за ўсё ўводзяцца на фоне пагроз, звязаных з нападамі беспілотнікаў. Аднак Міністэрства абароны РФ у сваёй справаздачы не згадвала аб ударах дронаў па тэрыторыі Татарстана ў гэты дзень. Паводле заявы ведамства, у ноч на 22 лютага расейская СПА зафіксавала два дроны, якія былі збітыя над Варонежскай і Растоўскай абласцямі.

У ноч на 15 лютага тэрыторыю РФ атакавалі не менш за 40 украінскіх беспілотнікаў. Тады Расавіяцыя паведамляла, што праз пагрозу часова прыпынілі працу аэрапорты адразу ў сямі гарадах: Астрахані, Уладзікаўказе, Валгаградзе, Грозным, Калузе, Саратаве і Ульянаўску.

А напрыканцы студзеня аналагічныя абмежаванні ўводзіліся ў дзясяці аэрапортах. У Маскоўскім рэгіёне пад часовую забарону трапілі Дамадзедава, Унукава і Жукоўскі. Таксама абмежаванні дзейнічалі ў аэрапортах Казані, Ніжнякамска, Пензы, Самары, Саратава, Ульянаўска і Уфы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках