BILD: Еўропе трэба яшчэ 300 тысяч жаўнераў, каб ваяваць з Расеяй без ЗША
29- 22.02.2025, 13:25
- 6,270

Эксперты таксама назвалі суму дадатковых вайсковых выдаткаў.
Еўропе патрэбна яшчэ 300 000 жаўнераў, каб у выпадку вайны без падтрымкі ЗША абараніцца ад Расеі.
Аб гэтым піша BILD са спасылкай на даследаванне брусэльскага даследчага інстытута Bruegel і Кільскага інстытута сусветнай эканомікі (IfW). Як высветлілі эксперты, штогод краінам ЕЗ спатрэбілася б блізу 250 млрд еўраў дадатковых вайсковых выдаткаў.
Выданне нагадвае, што дыскусія аб стварэнні ўласнай еўрапейскай сістэмы абароны разгарэлася праз тое, што гарантыя бяспекі з боку НАТА за прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам падаецца менш надзейнай.
У той жа час Расея павялічвае ўзброеныя сілы. «Расея можа ў найбліжэйшыя тры-дзесяць гадоў здабыць вайсковую моц, дастатковую для нападу на краіны ЕЗ», - заявіў суаўтар даследавання Гунтрам Вольф.