У Пуціна з'явіўся дзіўны шнар на ілбе
45- 22.02.2025, 15:49
- 27,540

Прапаганда спрабавала яго схаваць, але беспаспяхова.
Расейскі кіраўнік Уладзімір Пуцін з'явіўся на публіцы з загадкавым шнарам на твары.
Пра гэта паведамляе Daily Mail.
Адзначаецца, што шнар з'явіўся на ілбе Пуціна. Яго бачна на фота 19, 20 і 21 лютага.
У той жа час шнар на твары Пуціна спрабавалі схаваць. На фота з сайта Крамля, датаваных 18 і 17 лютага, дыктатара здымалі з іншага ракурсу, таму візуальныя змены на ягоным твары былі незаўважныя.
А вось 15 і 16 лютага фатаграфій Пуціна на сайце Крамля не было зусім. Магчыма, менавіта тады дыктатар і мог траўмавацца. Прычыны з'яўлення шнара на лбе Крэмль не каментуе.


