F-16 для Украіны: Зяленскі заявіў, што чакае больш знішчальнікаў ад Нідэрландаў
5- 22.02.2025, 16:44
- 2,902

Неба над Украінай павінна быць закрытым і бяспечным, зазначыў ён.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў размову з Прэм'ер-міністрам Нідэрландаў Дзікам Схаофам. Пра гэта ён расказаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
- Важная размова аб справядлівым заканчэнні вайны і ўмацаванні адзінства ў Еўропе. Нідэрланды падзяляюць нашу пазіцыю: нічога пра Украіну без Украіны, нічога пра Еўропу без Еўропы.
Нас аб'ядноўвае разуменне неабходнасці ўзмацняць нашу вайсковую моц як гарантыю бяспекі для Украіны і ўсёй нашай Еўропы, - напісаў Зяленскі.
Ён таксама падзякаваў Нідэрландам за ўсю аказаную дапамогу і гатоўнасць працягваць і павялічваць падтрымку Украіны
- Гэта важна для стабільнасці ўсёй Еўропы. Чакаем сёлета працяг паставак F-16. Неба над Украінай павінна быць закрытым і бяспечным. Дзякуй за падтрымку, - дадаў Зяленскі.