Што зараз адбываецца ў беларускіх абменніках?
5- 22.02.2025, 17:09
- 6,410

Даляр і еўра штарміць.
Даляр і еўра на гэтым тыдні пераважна таннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. «Зеркала» паглядзела, у абменніках якіх банкаў зараз больш выгадна купляць гэтыя валюты.
Вышэй за ўсё курс продажу банкамі даляра — 3,235 рубля ("Банк БелЗЭБ", "Беларусбанк"), а ніжэй за ўсё — 3,209 рубля ("БНБ-Банк", "БСБ Банк", "Статусбанк").
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў "БНБ-Банк", "Банк РРБ" — 3,196 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі еўра - 3,42 рубля ("Альфа Банк", "Банк БелЗЭБ", "Белаграпрамбанк", "Тэхнабанк"), а ніжэй за ўсё - у "Банк ЗГБ Беларусь", "БНБ-Банк", "БСБ Банк", "Статусбанк" (3,399 рубля).
Еўра больш выгадна здаваць у "БНБ-Банк", "БСБ Банк", "Статусбанк" — 3,39 рубля.
Курс куплі банкамі расейскага рубля вышэй за ўсё ў "Банку Рашэнне", "Статусбанку" — 3,545 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля - 3,6 рубля за 100 расейскіх рублёў ("Альфа Банк", "Банк БелЗЭБ"), а самы нізкі - 3,559 рубля ("Банк ЗГБ", "БНБ-Банк", "БСБ Банк", "Статусбанк").