Самы лёгкі і бяспечны спосаб падтрымаць «Хартыю’97»
1- 22.02.2025, 23:12

Дапамог сам - раскажы іншым.
Дарагія сябры! Калі вы працуеце ў Польшчы і лічыце, што мы робім важную працу, у вас ёсць простая магчымасць падтрымаць «Хартыю’97».
Самае галоўнае - вы не выдаткуеце ні граша сваіх грошай.
Вы можаце даслаць частку выплачанага вамі падаходнага падатку на працу нашага сайта, падтрымаўшы рэдакцыю.
Калі вы працуеце ў Польшчы, вам штогод трэба дасылаць падатковыя дэкларацыі PIT - з 15 лютага да 30 красавіка.
Далей мы публікуем кароткую інструкцыю, як дапамагчы «Хартыю’97». Падрабязны алгарытм падтрымкі мы публікавалі раней.





Інструкцыя для іншых відаў PIT
Калі вы індывідуальны прадпрымальнік (działalność gospodarcza) і запаўняеце іншую падатковую дэкларацыю, пакіньце звесткі ў наступных палях:
Ryczałt - PIT-28
у пункце 251 напісаць нумар KRS 0000507234;
у пункце 253 – 107906.
Skala podatkowa - PIT-36
у пункце 520 напісаць нумар KRS 0000507234;
у пункце 522 - 107906.
Podatek liniowy - PIT-36 L
у пункце 172 напісаць нумар KRS 0000507234;
у пункце 174 - 107906.
Дапамог сам - раскажы іншым
Сёння ў Польшчы працуюць дзясяткі тысяч беларусаў. Пасля 2020 года практычна ў кожнага, хто жыве ў Беларусі, ёсць сваякі, сябры, знаёмыя, якія пераехалі ў гэтую краіну. Вы можаце расказаць ім аб магчымасці падтрымаць наш сайт.
Калі вы ўжо дапамаглі нам - пакажыце гэтую інструкцыю вашым сябрам, калегам на працы. Падключыце да гэтай акцыі знаёмых палякаў і ўкраінцаў.