У колькі зараз абыдзецца ўчастак пад Менскам?
3- 22.02.2025, 18:35
- 3,930

Вынікі зямельнага аўкцыёну.
У чацвер адбыўся аўкцыён па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць грамадзян Беларусі для будаўніцтва жылых дамоў у вёсках, размешчаных на тэрыторыі Азярыцка-Слабадскога сельсавета Смалявіцкага раёна Менскай вобласці. Realt распавёў аб выніках таргоў.
На аўкцыён былі выстаўлены тры лоты — зямельныя ўчасткі ў вёсках Прылепская Усяжка, Рудня і Лужкі.
Лот №1 - участак з кадастравым нумарам 624 883 004 801 000 192 размешчаны ў в. Прылепская Усяжка на вул. Падгорнай у водаахоўнай зоне ракі Усяжа. Плошча зямельнага надзела складае 9,37 соткі. Ёсць магчымасць падвядзення да аб'екта будаўніцтва электрычнасці і газу.
Лот быў ацэнены ў 25 000 рублёў. На яго прэтэндаваў 1 чалавек. Участак прададзены адзінаму заяўніку за 26 250 рублёў, ці 8 050 даляраў па курсе Нацбанка на дзень правядзення аўкцыёну.
Лот №2 - участак №1 з кадастравым нумарам 624883008501000104 размешчаны ў в. Рудня. Зямельны надзел налічвае 15 сотак. Ёсць магчымасць падвядзення да дома электразабеспячэння.
Лот ацэнены ў 15 000 рублёў. Купіць участак пажадалі 3 чалавекі. Зямельны надзел атрымалася рэалізаваць за 34 600 рублёў, або 10 610 даляраў.
Лот №3 - участак з кадастравым нумарам 624 883 005 601 000 192 знаходзіцца ў в. Лужкі на вул. Падгорнай, 23 Б і прызначаны для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі. Зямельны надзел налічвае 5 сотак. З камунікацый ёсць толькі пад'язная дарога.
Лот ацэнены ў 5 000 рублёў, прададзены на аўкцыёне за 5 250 рублёў, або 1 610 даляраў. Купіць участак пажадаў адзін чалавек.
Арганізатарам аўкцыёну выступіў Азярыцка-Слабадскі сельсавет. Ён размешчаны за 19 кіламетраў ад Менска ў маскоўскім кірунку і мяжуе з Усяжскім, Забалоцкім сельсаветамі Смалявіцкага раёна, а таксама з Калодзішчанскім і Бараўлянскім сельсаветамі Менскага раёна.