23 лютага 2025, Нядзеля, 2:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары распавялі пра стан здароўя шпіталізаванага з пнеўманіяй папы Францішка

3
Лекары распавялі пра стан здароўя шпіталізаванага з пнеўманіяй папы Францішка

Пантыфік прабудзе ў бальніцы яшчэ як мінімум тыдзень.

На прэс-канферэнцыі ў рымскай бальніцы Джэмелі сябры каманды медыкаў, якія займаюцца лячэннем папы Рымскага Францыска расказалі, што ён прабудзе ў бальніцы яшчэ як мінімум тыдзень.

Аб гэтым паведамляе nv.ua са спасылкай на Vatican News.

Са слоў медыкаў, папа Францішак «не пад пагрозай смерці», але ён таксама не цалкам «па-за небяспекай».

Лекары таксама расказалі, што папа не падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, хоць усё яшчэ мае праблемы з дыханнем і таму можа рухацца толькі абмежавана.

У той жа час, лекар расказаў, што пантыфік сядзіць у крэсле проста, працуе і, як заўсёды, жартуе.

Адказваючы на ​​пытанне журналіста, чаго яны больш за ўсё баяцца, лекаы адзначылі, што існуе рызыка таго, што мікробы з дыхальных шляхоў Папы могуць патрапіць у яго кроў і выклікаць сэпсіс.

Пры гэтым адзін з лекараў выказаў упэўненасць, што пантыфік у нейкі момант пакіне бальніцу і вернецца ў сваю рэзідэнцыю, хаця яго хранічныя рэспіраторныя праблемы застануцца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках