23 лютага 2025, Нядзеля, 7:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі ўзброены нажом мужчына напаў на мінакоў

У Францыі ўзброены нажом мужчына напаў на мінакоў

Ёсць загінулыя і пацярпелыя.

Адзін чалавек загінуў і сама меней двое паліцыянтаў атрымалі сур'ёзныя раненні ў выніку нападу ў горадзе Мюлуз на ўсходзе Францыі, паведамляе ВВС.

Інцыдэнт адбыўся на дэманстрацыі ў падтрымку Конга, якую патрулявала паліцыя.

На месцы здарэння затрыманы 37-гадовы алжырац, які цяжка параніў нажом двух паліцэйскіх — аднаго ў шыю, другога ў грудзі, а грамадзянін, які спрабаваў умяшацца, каб перашкодзіць нападніку, атрымаў нажавое раненне і памёр.

Пракуратура пачала расследаванне па факце тэрарызму.

Са слоў мясцовага пракурора, у дачыненні да падазраванага было прынятае рашэнне аб дэпартацыі, паколькі ён знаходзіўся ў спісе асоб, якія падазраюцца ў тэрарызме. Прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў, што "няма ніякіх сумневаў у тым, што гэта быў ісламісцкі тэракт".

Макрон выказаў спачуванні сям'і загінулага. "Я хачу пацвердзіць рашучасць урада і маю рашучасць прадаўжаць работу ў выкараненні тэрарызму на нашай зямлі", - падкрэсліў прэзідэнт Францыі.

Прэм'ер-міністр Францыі Франсуа Байру напісаў у X, што "фанатызм нанёс новы ўдар, і мы смуткуем".

"Мае думкі звернуты да ахвяр і іх сем'яў, і я цвёрда спадзяюся, што параненыя акрыяюць", - сказаў ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках