Стармер прапануе Трампу план размяшчэння войскаў ва Украіне: Вядомыя дэталі
4- 23.02.2025, 12:13
- 4,052

Больш шырокія погляды хаўруснікаў на вайну выкладзе іншы палітык.
Вялікая Брытанія і Францыя распрацоўваюць план размяшчэння да 30 тысячаў еўрапейскіх вайскоўцаў ва Украіне. Такі сцэнар магчымы, калі будзе дасягнутае пагадненне аб спыненні агню.
Пра гэта паведамляе Wall Street Journal.
Пры гэтым, як адзначае выданне, еўрапейская прапанова залежыць ад таго, ці атрымаецца пераканаць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пагадзіцца на «абмежаваную ваенную ролю ЗША» (брытанскія афіцыйныя асобы называюць яе «падтрымкай», – рэд), каб абараніць еўрапейскія войскі ва Украіне ў выпадку, калі ім будзе пагражаць небяспека, і ўтрымаць Расею ад парушэння.
Чыноўнікі, з якімі размаўлялі журналісты Wall Street Journal, выказалі меркаванне, што без дапамогі Трампа еўрапейскі план адпраўкі еўрапейскіх войскаў ва Украіну чакае «цярністы шлях».
«Чакаецца, што Стармер абмяркуе распрацаваны план з Трампам у чацвер, але наўрад ці пакуль звернецца з канкрэтным запытам аб амерыканскай дапамозе», – заявілі еўрапейскія чыноўнікі на ўмовах ананімнасці.
У сваю чаргу Макрон, які сустрэнецца з Трампам у панядзелак, 24 лютага, «выкладае больш шырокія погляды хаўруснікаў на вайну».