Кіраўнік МЗС Украіны абмеркаваў магчымасці заканчэння вайны з амерыканскім і польскім калегамі
1- 23.02.2025, 12:23
- 2,652

ЗША зацікаўленыя ў доўгім міры ў Еўропе.
Міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сібіга заявіў у суботу, 22 лютага, што размаўляў з дзяржаўным сакратаром ЗША Марка Рубіа пра «арыентаваны на вынік украінска-амерыканскі дыялог і дасягненне справядлівага заканчэння амаль трохгадовай вайны з Расеяй», – напісаў украінскі дыпламат на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X, паведамляе «Польскае радыё».
I spoke with @SecRubio to continue the results-oriented Ukraine-US dialogue. Ahead of the third anniversary of Russia’s full-scale aggression, I underscored Ukraine’s strong will to achieve a comprehensive, just, and lasting peace—one that will strengthen Ukraine and the U.S.
— Andrii Sybiha 🇺🇦 (@andrii_sybiha) February 21, 2025
«Напярэдадні трэцяй гадавіны поўнамаштабнай агрэсіі Расеі я падкрэсліў моцную волю Украіны да дасягнення ўсёабдымнага, справядлівага і доўгага міру. ЗША зацікаўленыя ў доўгім міры ў Еўропе, які ўмацуе Украіну і ЗША», – падкрэсліў Андрэй Сібіга.
Акрамя таго, украінскі дыпламат меў зносіны з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім, сярод іншага для таго, каб «падзякаваць Польшчы за цвёрдую падтрымку і прадоўжыць плённы дыялог паміж нашымі краінамі».
«Мы абмеркавалі наша супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях і скаардынавалі пазіцыі напярэдадні трэцяй гадавіны поўнамаштабнай агрэсіі Расеі», – заявіў кіраўнік украінскай дыпламатыі.
Напярэдадні, 21 лютага, у Вашынгтоне, прайшла сустрэча кіраўнікоў амерыканскага і польскага знешнепалітычных ўстановаў.
Паводле вынікаў гэтых перамоваў Радаслаў Сікорскі заявіў, што «ЗША зацікаўленыя ў доўгім міры ў Еўропе».