23 лютага 2025, Нядзеля, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Яшчэ адна краіна Еўропы гатовая накіраваць міратворцаў ва Украіну

Reuters: Яшчэ адна краіна Еўропы гатовая накіраваць міратворцаў ва Украіну

Пры ўмове, калі будзе атрыманы адпаведны запыт ад ААН.

Швэйцарыя заявіла пра гатоўнасць накіраваць да 200 салдатаў для ўдзелу ў міратворчай місіі ва Украіне. Пры ўмове, калі будзе атрыманы адпаведны запыт ад ААН.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Швэйцарыя гатовая разгледзець магчымасць удзелу ў міратворчай місіі ва Украіне, калі паступіць адпаведны запыт і будзе атрыманая ўхвала ад ураду, заявіў камандзір швэйцарскіх узброеных сілаў Томас Зюслі ў інтэрв'ю.

Зюслі ўдакладніў, што Швэйцарыя, верагодна, зможа вылучыць да 200 салдатаў цягам дзевяці-дванаццаці месяцаў. Аднак ён падкрэсліў, што канчатковая пастанова будзе залежаць ад узгаднення з урадам і парламентам краіны. Цяпер усе размовы пра магчымую адпраўку міратворцаў застаюцца гіпатэтычнымі, бо незразумела, як будзе развівацца сітуацыя паміж Расеяй і Украінай.

«Міру пакуль няма, і ад ААН не паступала ніякіх запытаў», – адзначыў Зюслі, дадаўшы, што абмеркаванні тычацца толькі патэнцыйных варыянтаў у выпадку стабілізацыі сітуацыі.

Швэйцарыя, вядомая сваёй нейтральнай пазіцыяй, ужо ўдзельнічае ў некалькіх міратворчых місіях па ўсім свеце. Адной з найбуйнейшых з'яўляецца місія ў Косаве, дзе швэйцарскія салдаты падтрымліваюць Сілы NATO для Косава (КФАР).

Еўрапейскія краіны прадаўжаюць абмяркоўваць магчымасць адпраўкі міратворцаў ва Украіну ў рамках дыпламатычных намаганняў у спыненні канфлікту, які доўжыцца ўжо тры гады пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ў 2022 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках