23 лютага 2025, Нядзеля, 20:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілан Маск асабіста адказаў на чуткі пра адключэнне Украіны ад Starlink

11
Ілан Маск асабіста адказаў на чуткі пра адключэнне Украіны ад Starlink
ІЛАН МАСК

Мільярдэр адрэагаваў у сацсетцы X.

Амерыканскі бізнэсмэн і кіраўнік Дэпартамента эфектыўнасці ўраду ЗША Ілан Маск асабіста адрэагаваў на паведамленні агенцтва Reuters, што Белы дом нібы пагражае Украіне адключэннем ад спадарожнікавай сувязі Starlink на фоне адмовы ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага заключаць угоду з мінеральнымі рэсурсамі Украіны.

Мільярдэр назваў фэйкам распаўсюджаную журналістамі інфармацыю. Пра гэта ён паведаміў у сацсетцы X. .

«Гэта няпраўда. Reuters хлусіць», – напісаў Маск. Паводле ягоных словаў, «Reuters саступае толькі AP колькасцю лжывых навінаў».

Адзначым, у матэрыяле Reuters гаворыцца, што тэма доступу Украіны да Starlink была ўзнятая пасля таго, як украінскія ўлады адхілілі першы варыянт угоды з мінеральнымі рэсурсамі. У сваю чаргу, у ЦПД пры РНБА Украіны выказалі ўпэўненасць, што гэтага не адбудзецца, паколькі «на фронце ёсць альтэрнатыўныя рэчы».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках