УСУ знішчылі артылерыю расейцаў на ключавым кірунку
7- 23.02.2025, 15:15
- 9,722

Гаўбіцы ворага вывелі з працы незвычайным спосабам.
Беспілотнікі УСУ нанеслі ўдар па варожай артылерыі на адным з ключавых кірункаў. Яны знішчылі чатыры расейскія гаўбіцы.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Узброеных сілаў Украіны (УСУ).
Памежнае падраздзяленне беспілотных авіяцыйных сістэмаў «Фенікс» паспяхова знішчыла варожую артылерыю на адным з ключавых кірункаў.
Аператары БПЛА выявілі і падбілі дзве гарматы-гаўбіцы Д-20 і дзве гаўбіцы Д-30, прычыніўшы значную шкоду тэхніцы ворага.
Працэс знішчэння адбываўся шляхам прапальвання дзірак у ствалах гарматаў з дапамогай спецыялізаваных дронаў.
Пашкоджаныя такім чынам ствалы робяць немагчымым далейшае выкарыстанне тэхнікі без замены дэталі, якая з’яўляецца вельмі дэфіцытнай на фоне баявых дзеянняў.
Гэты эфектыўны метад дазваляе значна паменшыць баявую здольнасць расейскай артылерыі, саслабляючы яе агнявую моц на фронце.