Як выглядаюць самыя дарагія катэджы ў Беларусі?
10- 23.02.2025, 15:55
- 6,726

На першым месцы - палац у Менскім раёне.
Камяніцу з пляцам зямлі прадаюць у вёсцы Сасновае Смалявіцкага раёна недалёка ад Менска амаль за 4 мільёны даляраў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на партал нерухомасці Realt.
Акрамя асноўнага дому, у комплекс уваходзіць дамок для гасцей і летняя кухня з саўнай.


У доме - 5 спачывальняў, банкетная зала, кінатэатр, спа-зона. Мэбля і тэхніка, якія знаходзяцца ў доме, уключаныя ў заяўлены кошт. На тэрыторыі дома ёсць нават фантан. Матэрыялы для будаўніцтва прывозілі з Італіі, Гішпаніі, Нямеччыны, Бэльгіі і нават Ірана. Дом быў выстаўлены на продаж яшчэ восенню, але пакупнік пакуль не знайшоўся.
Нейкі час гэта быў самы дарагі дом, з выстаўленых на продаж у Беларусі. Але зараз ён толькі трэці ў топе.
Другое месца займае камяніца у раёне "Дразды". Яна каштуе роўна 4 млн даляраў.
А на першым месцы - палац у Менскім раёне. Аўтары аб'явы кажуць, што аздабленне выкананае ў стылі барока.
Гэты дом каштуе амаль 5 млн даляраў.

