23 лютага 2025, Нядзеля, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я проста ў шоку, не магу дагэтуль ачомацца»

3
«Я проста ў шоку, не магу дагэтуль ачомацца»

Гарадзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту.

Паненка схадзіла ў Гарадзенскае агенцтва дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнага кадастру (былое БТІ) і запісала відэа для TikTok аб тым, што там адбываецца, піша hrodna.life.

@mama.anya_blog0 что там происходит? Гродно, это издевательство над людьми 😳 #топ #реки #рекомендации #гроднобеларусь #гродно ♬ оригинальный звук - Mama.Anya_Blog

«Я проста ў шоку, не магу дагэтуль ачомацца», - кажа аўтарка відэа. Яна правяла ў чарзе тры гадзіны.

«Кожную секунду грыміць перфаратар, адзін экран з нумаркамі, нічога не чуваць, два акенцы на рэгістрацыю, чарга па 40-50 чалавек, - апісала яна ўмовы. - Сядзець няма дзе. Усе злыя і агрызаюцца. Ніхто нічога не ведае».

«Затое заробак у іх дай бог кожнаму», - адказалі ёй.

Большасць каментатараў пацвердзілі вялізныя чэргі. «Падаў заяў аб рэканструкцыі дома і ведаеце колькі трэба чакаць: з лістапада 2024 года да 19 студзеня 2026 г. Я думаю такіх вельмі шмат» Таксама ў каментарах параілі старанна правяраць дакументы.

«Мы таксама ў Гародні былі, я стаяла а 7 раніцы пад дзвярыма, каб быць першай у чарзе. Бо да гэтага некалькі дзён з бабуляй (87 гадоў ёй), не маглі патрапіць».

Некаторыя ўсё ж заступіліся за кадастравае агенцтва.

«Учора была ў БТІ, дык прасядзела 2,5 гадзіны… але, гэта ўсё памяркоўна, у кабінетах добрае і пісьменнае абслугоўванне па-першае, па-другое я асабіста не хаджу туды кожны месяц і нават год, думаю як і вы».

«Не праўда. У студзені былі, нават 20 хвілін не занялі на ўсё».

У кадастравае агенцтва можна таксама запісацца папярэдне - онлайн або праз тэлефон. У гродзенскі філіял на сайце няма месцаў мінімум да канца жніўня. У каментарах да відэа пісалі, што папярэдне можна запісацца за месяц - хутчэй за ўсё, мелася на ўвазе запіс праз тэлефон.

«Займаліся самавольнымі пабудовамі з ліпеня да лютага, ну як нармальна? Цяпер заняліся газам, такая ж песня. І кожны раз плаці, за што?», - абурыўся каментатар. Яму адказалі, што ў Лагойску паводле папярэдняга запісу трэба чакаць з лістапада 2024 года да 19 студзеня 2026 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках