24 лютага 2025, панядзелак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі расказаў пра поспехі ўкраінскай зброі

4
Зяленскі расказаў пра поспехі ўкраінскай зброі
Уладзімір Зяленскі

Для расейскага войска рыхтуюцца “сюрпрызы”.

Украіна ўжо паспяхова выкарыстоўвае супраць расейскіх акупацыйных войскаў новую зброю айчыннай вытворчасці. Гаворка ідзе пра ракеты-дроны "Паляніца" і "Пекло", а таксама ракеты "Рута".

Пра гэта распавёў Уладзімір Зяленскі на прэс–канферэнцыі ў рамках форуму “Украіна. Год 2025”, адказваючы на пытанне OBOZ.UA. Онлайн-трансляцыю вёў YouTube-канал Офіса прэзідэнта Украіны.

Паляніца ляціць. "Пекло" - ляціць. Рута ляціць. Маюць поспехі, маюць ваенныя цэлі, маюць траплянні. Толькі магу падзякаваць нашаму абаронна-прамысловаму комплексу, нашай вытворчасці”, – сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што гэтая зброя ўжо выкарыстоўваецца, а балістыка ўкраінскай вытворчасці - рыхтуецца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках