24 лютага 2025, панядзелак, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая на планеце: амерыканская лыжніца ўстанавіла неверагодны рэкорд

Першая на планеце: амерыканская лыжніца ўстанавіла неверагодны рэкорд

Спартоўка выдала фенаменальны вынік на Кубку свету.

Амерыканская гарналыжніца Мікаэла Шыфрын увайшла ў гісторыю, стаўшы першай спартоўкай, якой удалося атрымаць 100 перамог на этапах Кубка свету. Свой юбілейны трыумф 29-гадовая чэмпіёнка аформіла 23 лютага на этапе ў італьянскім Сестрыеры, перамогшы на спаборніцтве ў слаламе, піша "Обозреватель".

Шыфрын пераадолела дыстанцыю за 1.50,33, пакінуўшы ззаду харватку Зрынку Люціч (+0,61) і амерыканку Полу Молтзан (+0,64). Пасля фінішу яна адзначыла, што для перамогі давялося прыкласці максімум намаганняў.

“Сёння шмат што павінна было пайсці добра для мяне і не вельмі для некаторых іншых. Каміла Раст у першым заездзе была вельмі хуткай, так што для гэтага мне трэба было зрабіць шмат дакладных крокаў. Але ўрэшце сёе-тое я зрабіла правільна”, - падае словы Шыфрын Eurosport.

Гэтая перамога яшчэ больш умацавала статут амерыканкі як самай паспяховай гарналыжніцы ў гісторыі. На яе рахунку два алімпійскія золаты, восем тытулаў чэмпіёнкі свету і пяць Кубкаў свету ў агульным заліку. Паводле колькасці перамог на этапах Кубка свету яна даўно абышла легендарных Інгемара Стэнмарка (86) і Ліндсі Вон (82).

У студзені Шыфрын вярнулася да спаборніцтваў пасля траўмы, атрыманай 30 лістапада на этапе ў Кілінгтоне. Аднак гэта не перашкодзіла ёй зноў выйсці на вяршыню сусветнага горналыжнага спорту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках