24 лютага 2025, панядзелак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна правяла новы раўнд перамоў з ЗША

4
Украіна правяла новы раўнд перамоў з ЗША

Кіраўнік Офіса Зяленскага расказаў падрабязнасці.

Украінская дэлегацыя правяла новы раўнд перамоў з ЗША наконт пагаднення аб нетрах. Як піша «Корреспондент», пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак у Telegram у нядзелю, 23 лютага.

Паводле ягоных слоў, праз перамовы ён раней сышоў з форуму «Украіна. Год 2025». У перамовах таксама брала ўдзел віцэ-прэм'ер-міністарка эканомікі Юлія Свірыдзенка і віцэ-прэм'ер-міністр юстыцыі Вольга Стэфанішына.

Амерыканскую старану прадстаўлялі міністр фінансаў Скот Бэсэнт, дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Майкл Уолц, іх каманды і прадстаўнік каманды віцэ-прэзідэнта ЗША Джэй Ды Венса.

«Прасоўваемся ў працы. Канструктыўная размова. ЗША - нашы партнёры, і мы ўдзячныя амерыканскаму народу, удзячныя за двухпартыйную падтрымку - вы з намі ўсе тры гады ўварвання расейцаў», - заявіў Ярмак.

Нагадаем, міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт прывёз ва Украіну праект пагаднення аб доступе да карысных выкапняў Украіне на 500 мільярдаў даляраў у абмен на амерыканскую дапамогу.

Зяленскі патлумачыў, што не гатовы падпісаць пагадненне з ЗША, бо яго праект не дэманструе партнёрства, а змяшчае толькі аднабаковыя абавязанні з боку Украіны. Цяпер каманды Украіны і ЗША працуюць над новым праектам пагаднення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках