24 лютага 2025, панядзелак, 11:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка выявіўся баязліўцам

12
Лукашэнка выявіўся баязліўцам
Фота: Getty Images

Цэлы шэраг фобій.

Лукашэнка спрабуе сфармаваць вакол сябе вобраз "мачо", аднак беларускі дыктатар - баязлівец. Беларускі дыктатар на мінулым тыдні агучыў свае страхі з-за перамоў ЗША і Расеі, падзенне эканомікі. Лукашэнка дагэтультбаіцца “зданяў” падзей 2020 года. Адкуль бяруць карані фобіі дыктатара?

Telegram-канал "Нік і Майк" пісаў, што многія фобіі беларускага дыктатара звязаныя з дзіцячымі страхамі.

- У дзяцінстве было шмат здзекаў, вядома. Пагаворваюць, часам даводзілася нават хавацца на дрэвах. У вёсцы яго недалюблівалі. Нават не заўсёды адразу бралі гуляць у футбол. Але Лукашэнка быў упарты і чакаў моманту ўступіць у гульню, калі сыходзіў хтосьці са старэйшых ці яшчэ што-небудзь здаралася з асноўнымі гульцам.

Многія з сённяшніх фобій Лукашэнкі - з дзяцінства.

Таксама “Нік і Майк” расказваў паказальную гісторыю з 90-х, якая выдатна характарызуе дыктатара:

- Начаваў Лукашэнка з сябрамі свайго штаба ў гатэлі “Юбілейнай”. Дык вось, ён настолькі баяўся, што яго могуць застрэліць (параноя, з якой чалавек жыве), што спаў пад ложкам. У першасным сэнсе гэтага слова: кідаў на падлогу коўдру і спаў проста на ёй. Балазе было лета і спякота. Вось такі "моцны арэшак".

Гісторыя пацверджаная некалькімі відавочцамі падзей.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках