ЕЗ увёў новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму
1- 24.02.2025, 11:45
- 6,158

Цэлы шэраг абмежавальных мер.
У трэція ўгодкі поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну Рада ЕЗ прыняла шырокамаштабны 16-ы пакет эканамічных і індывідуальных санкцый супраць РФ. Пакет закранае важныя сектары расейскай эканомікі.
Як піша “РБК-Україна”, санкцыі закранаюць і беларускі рэжым.
"Сённяшні пакет уключае дадатковыя абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі, якія адлюстроўваюць гандлёвыя санкцыі, узгодненыя супраць Расейскай Федэрацыі, а таксама іншыя меры, такія як абмежаванні ў продажы або выкананні паслуг і праграмнага забеспячэння, дэпазітаў і крыптовалютных партманэтаў, а таксама транспартных перавозак", — піша выданне.
Акрамя таго, Рада увяла новы крытэрый уключэння ў пералік асоб, арганізацый або органаў, якія падтрымліваюць або атрымліваюць выгаду ад ваенна-прамысловага комплексу Беларусі.