24 лютага 2025, панядзелак, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Беларусь можа быць адной з ключавых тэм для Мэрца

3
Чаму Беларусь можа быць адной з ключавых тэм для Мэрца
Фрыдрых Мэрц
Фота: Getty Images

Дзеянні Лукашэнкі яму відавочна не спадабаюцца.

Нямеччына прагаласавала за змену ўрада. На датэрміновых выбарах у бундэстаг, якія адбыліся ў нядзелю, 23 лютага, перамог апазіцыйны кансерватыўны блок ХДУ/ХСУ, набраўшы 28,5 адсотка галасоў.

Канцлерам Нямеччына стане кіраўнік партыі Фрыдрых Мэрц.

Падчас перадвыбарчай кампаніі палітык зрабіў некалькі заяў, якія будуць мець наступствы для Беларусі.

Мэрц абяцае ў першы дзень на пасадзе канцлера закрыць шлях у Нямеччыну для нелегальных мігрантаў, якіх пазбавяць магчымасці падаць прашэнне на атрыманне прытулку.

«Не сакрэт, што пераважная большасць нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у ЕЗ праз Беларусь, імкнецца апынуцца менавіта ў Нямеччыне. Брама ў Нямеччыну ў найбліжэйшай будучыні зачыняцца, а значыць і пдлынь нелегалаў, якія спрабуюць заскочыць у "апошні вагон", узрасце. І тут пастанова за Лукашэнкам: стрымліваючы нелегальную міграцыю, ён можа зрабіць крок у бок паляпшэння стасункаў з ЕЗ; спрыяючы нелегальнай міграцыі, ён нажыве сабе толькі дадатковых супраціўнікаў у Еўропе», - адзначае палітолаг Аляксандр Фрыдман.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках