Зяленскі: Украіна гатова да абмену палоннымі з РФ у фармаце ўсіх на ўсіх
8- 24.02.2025, 15:39
- 3,032

Украінскі прэзідэнт заявіў, што гэта стане "адным са сведчанняў заканчэння вайны".
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў дзень трэцяй гадавіны поўнамаштабнага ўварвання РФ, 24 лютага, заявіў, што Украіна гатовая да абмену палоннымі з Расеяй у фармаце ўсіх на ўсіх.
Падчас пасяджэння саміту «Падтрымай Украіну» з удзелам еўрапейскіх лідараў у Кіеве Зяленскі сказаў, што маштабнае вызваленне ўкраінскіх палонных можа быць адным са сведчанняў заканчэння вайны і аднаўлення даверу да Расеі. Цяпер краіна-агрэсарка утрымлівае тысячы ўкраінцаў, частка з якіх знаходзіцца ў палоне з 2014 года.
«Украіна гатовая да абмену ўсіх на ўсіх. І гэта справядлівы варыянт», - заявіў прэзідэнт.