Данія перадала Украіне 12 з 19 абяцаных самалётаў F-16
- 24.02.2025, 19:29
- 1,618

Астатнія чакаюцца сёлета.
Данія ўжо перадала ва Украіну 12 з 19 абяцаных знішчальнікаў F-16, а астатнія будуць дастаўленыя цягам 2025 года.
Пра гэта паведаміў міністр абароны Даніі Траэльс Лунд Поўльсэн, інфармуе «Інтэрфакс-Украіна».
«Для мяне вялікі гонар, што Данія змагла абавязацца перадаць 19 самалётаў F-16. 12 з іх дастаўленыя. І астатнія таксама будуць у небе Украіны сёлета», - сказаў ён.
З яго слоў, гэтай пастанове папярэднічалі працяглыя дыскусіі, але краіна разам з Нідэрландамі змагла гэта зрабіць.
«І мы павінны зрабіць яшчэ больш. Думаю, Еўропа павінна актывізавацца. Сувязь паміж Украінай і Еўропай вельмі, вельмі важная. Таксама вельмі важна, каб Еўропа змагла зрабіць яшчэ больш, а таксама інвеставаць яшчэ больш у вайсковы патэнцыял», - падкрэсліў Поўльсэн.
З ягоных слоў, Еўропа імкнецца зрабіць больш. Ён запэўніў у шырокай падтрымцы ўкраінцаў з боку Даніі.