24 лютага 2025, панядзелак, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі паразмаўляў з Трампам на пасяджэнні G7

21
Зяленскі паразмаўляў з Трампам на пасяджэнні G7

Прэзідэнт Украіны назваў размову «вельмі добрай».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што меў размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам падчас пасяджэння краін G7 у панядзелак, 24 лютага.

«Што да Дональда Трампа… Толькі што мы мелі размову. Гэта была вельмі добрая размова ў рамках пасяджэння краін «вялікай сямёркі» пад кіраўніцтвам Канады. Дзякуй за арганізацыю гэтай сустрэчы, прысутнічалі ўсе лідары», - адзначыў Зяленскі на супольнай прэс-канферэнцыі з лідарамі іншых краін.

Ён выказаў надзею, што ЗША надалей будуць падтрымліваць Украіну паводле прыкладу іншых партнёраў. Зяленскі таксама адзначыў, што неабходна падтрымліваць адзінства паміж Еўропай і Злучанымі Штатамі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках