25 лютага 2025, aўторак, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН прынялі ўкраінскую рэзалюцыю з асуджэннем агрэсіі РФ

У ААН прынялі ўкраінскую рэзалюцыю з асуджэннем агрэсіі РФ

Беларусь, РФ і ЗША галасавалі супраць.

Генеральная асамблея ААН прыняла ўкраінскую рэзалюцыю з асуджэннем расейскай агрэсіі, Злучаныя Штаты прагаласавалі супраць – побач з Расеяй і менш чым двума дзясяткамі іншых краінаў.

Фота з вынікамі галасавання на табло апублікавалі ў X (Twitter) дэлегацыі ЕЗ.

Украінскую рэзалюцыю падтрымалі 93 галасамі «за», супраць прагаласавалі 18 краінаў – у тым ліку Злучаныя Штаты, якія перад гэтым крытыкавалі дакумент.

Акрамя ЗША, «супраць» галасавалі Расея, Беларусь, Вугоршчына, Ізраіль, КНДР, ЦАР, Буркіна Фасо, Бурундзі, Экватарыяльная Гвінея, Эрытрэя, Гаіці, Малі, Судан, Нігер, Нікарагуа, Палау і Маршалавы Астравы.

У праекце рэзалюцыі ад Еўразвязу і Украіны гаворыцца пра «поўнамаштабнае ўварванне Расейскай Федэрацыі ва Украіну» і змяшчаецца патрабаванне да Расеі «неадкладна, поўнасцю і безумоўна вывесці ўсе свае ўзброеныя сілы з тэрыторыі Украіны ў межах яе міжнародна прызнаных межаў».

У кароткім праекце рэзалюцыі ЗША выяўляецца скруха ў сувязі з «трагічнай гібеллю людзей падчас расейска-ўкраінскага канфлікту», а таксама «змяшчаецца заклік да больш хуткага спынення канфлікту і далейшы заклік да ўсталявання трывалага міру паміж Украінай і Расеяй».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках