25 лютага 2025, aўторак, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раніцай у Менску спыніўся шэраг маршрутаў трамваяў і тралейбусаў

3
Раніцай у Менску спыніўся шэраг маршрутаў трамваяў і тралейбусаў

Транспартнікі расказалі, што здарылася.

Раніцай 25 лютага ў Менску спыніліся некаторыя маршруты трамваяў і тралейбусаў. Прычына - адсутнасць напружання, паведамілі ў «Мінсктрансе».

З 8.47 спыніўся рух трамваяў маршрутаў № 1, 5, 6, 11 у абодвух кірунках і тралейбусаў маршрутаў № 29, 37, 38, 42, 46, 53, 61 па вуліцах Філімонава, Кедышкі, Кнорына, Кузьмы Чорнага, Мірашнічэнкі, Каліноўскага, Лагойскаму тракту, бульвару Талбухіна.

Рух тралейбусаў маршрутаў № 46, 53 арганізаваны да ДС «Карастаянавай», маршрутаў № 29, 37, 38 да РК Акадэмічная.

Рух трамваяў № 5 арганізаваны да РК З. Бядулі, № 1, 6, 11 да ДС «Возера». Арганізаваны часовы аўтобусны маршрут № 906 «ДС Карбышава — Чырвоная».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках