25 лютага 2025, aўторак, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можа прадавец не вяртаць грошы за тавар, а прапанаваць толькі абмен?

1
Ці можа прадавец не вяртаць грошы за тавар, а прапанаваць толькі абмен?

Растлумачылі экспэрты.

«Купленыя ў інтэрнэт-краме ў Instagram штаны не пасуюць, хацеў іх вярнуць назад, забраць грошы. Ці можа прадавец не вяртаць грошы за тавар, а прапанаваць толькі абмен?» - спытаў у «АіФ» жыхар Менскага раёна.

Не, не можа, растлумачылі ў Рэгіянальным таварыстве абароны спажыўцоў.

Спажывец мае права на працягу 14 дзён з моманту перадачы яму нехарчовага тавару, калі больш працяглы тэрмін не аб'яўлены прадаўцом, вярнуць тавар належнай якасці або абмяняць яго на аналагічны тавар іншых памеру, формы, габарыту, фасону, расфарбоўкі або камплектацыі.

Гэта значыць, у выпадку з нагавіцамі, калі патрабаванне заяўлена на працягу 14 каляндарных дзён з моманту пакупкі, прадавец абавязаны або вярнуць грошы, або абмяняць тавар. Гэта залежыць ад патрабавання спажыўца.

У Клайпедзе ў беларуса знайшлі кантрабанду на два мільёны еўраў

Грузавік праверылі на адной з аўтазаправак.

У Клайпедзе літоўскія памежнікі і мытнікі натрапілі ў грузавіку на вялікую партыю цыгарэт без акцызных марак. Кантрабанду на 2 мільёны еўраў знайшлі ў 34-гадовага беларуса.

Як пішуць мытнікі, здарэнне адбылося 22 лютага. Грузавік праверылі на адной з аўтазаправак. У паўпрычэпе знайшлі амаль 450 тысяч пачкаў цыгарэт.

Беларус патрапіў на месяц пад арышт. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Нядаўна літоўцы на трасе на захад ад Вільні перахапілі кантрабанду беларускіх цыгарэт на 5,64 млн еўраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках