25 лютага 2025, aўторак, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін заявіў, што гатовы скараціць вайсковы бюджэт Расеі

25
Пуцін заявіў, што гатовы скараціць вайсковы бюджэт Расеі
Фота: Getty Images

Пасля прапановы Трамп зрабіць гэта.

Кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін падтрымаў ідэю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб змяншэнні выдаткаў на абарону РФ, ЗША і Кітая ўдвая і заявіў, што гатовы скараціць вайсковы бюджэт сваёй краіны.

Як інфармуе DW, пра гэта Пуцін заявіў у інтэрв'ю расейскаму тэлеканалу.

«Але мы маглі б дамовіцца са Злучанымі Штатамі, мы не супраць. Мне здаецца, што ідэя добрая: Злучаныя Штаты скарацілі б на 50 адсоткаў, і мы скарацілі б на 50 адсотка. А Кітайская Народная Рэспубліка потым бы далучылася, калі захоча. Мы думаем, што прапанова добрая і гатовыя да дыскусій з гэтай нагоды», - сказаў Пуцін.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках