26 лютага 2025, Серада, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: Еўропа разглядае перадачу Украіне «сакрэтнай зброі»

14
Politico: Еўропа разглядае перадачу Украіне «сакрэтнай зброі»

ЕЗ знаходзіцца ў выгадным становішчы.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дзейнічае так, быццам у яго на руках "усе карты" для паспяховых перамоў аб спыненні вайны ва Украіне. Але "ў рукаве" ў Брусэля "ёсць сакрэтная зброя" на 200 млрд еўраў. Аб гэтым піша Politico.

.

Пасля таго, як 18 лютага прадстаўнікоў ЕЗ выключылі з перамоў ЗША з Расеяй аб спыненні вайны, еўрапейскія ўрады могуць пайсці на "ядзерны варыянт", адзначае выданне. Гэта значыць канфіскаваць расейскія суверэнныя актывы, якія былі замарожаныя пасля таго, як Масква пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну тры гады таму.

Але ЕЗ у выгадным становішчы, бо ільвіная доля гэтых сродкаў - амаль 200 млрд еўраў - захоўваецца ў брусэльскай фінансавай установе Euroclear і прыносіць працэнты. З іншага боку, у ЗША знаходзіцца толькі 5 мільярдаў замарожаных сродкаў РФ.

Канфіскацыя гэтых актываў - радыкальны варыянт, які амаль напэўна гарантуе Еўропе месца за сталом перамоў пасля таго, як ЗША і Крэмль вырашылі весці перамовы ў Эр-Рыядзе без прадстаўнікоў еўрапейскага кантынента.

Але пакуль міністры фінансаў і кіраўнікі цэнтральных банкаў збіраюцца ў Паўднёвай Афрыцы на саміце G20, урады ЕЗ па-ранейшаму разыходзяцца ў меркаваннях што да таго, ці дакажа размарожванне гэтых фондаў Трампу, што ў Брусэля ўсё яшчэ ёсць рычагі ўплыву, ці ж гэта павернецца супраць яго.

На фоне пагрозы спынення дапамогі Украіне з боку ЗША ястрабы ў дачыненні да Расеі сцвярджаюць, што размарожванне сродкаў і перадача іх Кіеву дазволіць ахопленай вайной краіне перамагчы на полі бою і супрацьстаяць патрабаванням Трампа спыніць вайну.

"[З замарожанымі расейскімі актывамі] мы можам замяніць падтрымку ЗША, калі ЗША не будуць падтрымліваць Украіну. У Еўропе ёсць замарожаныя расейскія актывы на суму 300 мільярдаў еўраў, і нам трэба іх выкарыстоўваць", - заявіў у панядзелак міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках