25 лютага 2025, aўторак, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Беларусі заўсёды быў адзін вораг - гэта Расея»

3
«У Беларусі заўсёды быў адзін вораг - гэта Расея»

Што беларусы думаюць пра расейскіх вайскоўцаў у краіне.

У Беларусі могуць з'явяцца расейскія вайсковыя базы. Дзярждума РФ ратыфікавала дамову з рэжымам Лукашэнкі аб «гарантыях бяспекі». Дакумент дазваляе размяшчаць расейскія вайсковыя базы на тэрыторыі нашай краіны. Характэрна, што дамова будзе дзейнічаць не менш як 10 гадоў, з аўтаматычным прадаўжэннем на наступныя 10-гадовыя тэрміны.

Гэтая навіна сабрала шмат каментароў у TikTok-канале сайта Charter97.org. Прыводзім найлепшыя з іх:

@charter97.org В Беларуси разместят российские военные базы #беларусь #россия #военныебазы #лукашенко #политика #новости #безопасность ♬ оригинальный звук - Хартия97

«А гэтая зграя са сваёй жратвой прыпрэцца? Ці беларусам самім карміць гэтых дзікуноў?»

«Іх потым паганым венікам не выганіш з Беларусі».

«А потым Пуцін можа спакойна сказаць, што пачынае «СВА» ў Беларусі».

«Мэта гэтых размоў - адцягваць рэзервы Украіны. Натоўп сіфілітыкаў з вінтоўкамі прыгнаць можна, але гэта яшчэ не групоўка».

«Гэтыя эсвэошнікі ў Расеі робяць дзічыну, дык у нас яны зусім разгуляюцца».

«Беларусы выдатна памятаюць п'яныя «подзвігі» расейскіх вайскоўцаў, калі тыя былі на «вучэннях» у нас. Так што атрымліваецца, што зараз такія беспакараныя бойкі, ДТЗ і згвалтаванні стануць звычайнай справай?»

«Вораг быў заўсёды адзін для Беларусі - гэта Расея. Гэтая «братэрская краіна» цягам 150 гадоў знішчала беларускую мову і адпраўляла ўсіх нязгодных у канцлагеры».

«Цяпер толькі сляпыя не бачаць, як Масква выцірае ногі аб Лукашэнку».

«Расейцы ўсюды паводзяць сябе нахабна і ўважаюць сябе за гаспадароў».

«Ну і якія мянты змогуць стрымаць беспарадкі ў Беларусі ад гэтай узброенай п’янай арды? Ніякія. У Беларусь прыйдзе, акрамя рэпрэсій ад злога, яшчэ большае беззаконне з РФ».

«Дык трэба паказаць ім, хто ў доме гаспадар, і назад на радзіму адправіць у таварных вагонах».

«Неўзабаве такое ралі на лафетах пачнецца, што Лукашэнка і Пуцін і адной базы не паспеюць дабудаваць...»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках