25 лютага 2025, aўторак, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ будуць выкарыстоўваць новыя ўкраінскія дроны «Вядзьмак»

УСУ будуць выкарыстоўваць новыя ўкраінскія дроны «Вядзьмак»

Высакахуткасныя FPV-дроны здольныя дагнаць усякую колавую тэхніку расейскіх акупантаў.

Міністэрства абароны Украіны дапусціла да эксплуатацыі новыя беспілотныя авіяцыйныя комплексы ўкраінскай вытворчасці «Вядзьмак». Пра гэта 25 лютага паведаміла прэс-служба МА Украіны.

Адзначаюць, што высакахуткасныя FPV-дроны гэтага комплексу здольныя дагнаць усякую колавую тэхніку расейскіх акупантаў.

«Пры дастаткова кампактных памерах «Вядзьмак» здольны несці зарад, магутнасці якога дастаткова для эфектыўнага знішчэння бронетэхнікі і абароненых агнявых пазіцый супраціўніка. Пры гэтым коптар развівае вялікую хуткасць і можа імкліва манеўраваць. «Птушкі» комплексу працуюць удзень і ўначы, выяўляючы і распазнаючы тыповыя варожыя цэлі», – паінфармавалі ў абаронным ведамстве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках