25 лютага 2025, aўторак, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ вяртаюць Тарэцк

4
УСУ вяртаюць Тарэцк

Украінскія сілы знаходзяцца ў цэнтры горада.

Горад Тарэцк, аб поўнай акупацыі якога Мінабароны РФ паспяшалася абвясціць яшчэ ў пачатку месяца, застаецца часткова пад кантролем Сіл абароны Украіны. УСУ ўдалося спыніць прасоўванне расейскага войска.

Пра гэта паведаміў украінскі мілітары-канал DroneBomber, звязаны з УСУ.

Захапіць Тарэцк цалкам расейцам так і не ўдалося. Больш за тое, ёсць падставы меркаваць, што УСУ пачалі адбіваць страчаныя пазіцыі ў горадзе.

«Вораг публікуе відэа, на якіх прыкметнае знаходжанне УСУ ў цэнтры Тарэцка. Таксама паведамляецца аб прасоўванні (украінскіх сіл - рэд.) з боку шахты (паўночна-заходняя ўскраіна горада - рэд.)», - напісаў канал.

Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма. OSINT-рэсурс DeepState не пацвярджае поўную акупацыю Тарэцка расейцамі. Згодна з мапай праекта, значная частка горада з'яўляецца так званай шэрай зонай, гэта значыць, не кантралюецца ніводным з бакоў.

Аб захопе Тарэцка Мінабароны РФ абвясціла 7 лютага 2025 года, імаверна, спадзеючыся на хуткі прарыў сваіх сіл. Сёння, амаль праз месяц, дасягнуць абвешчанага расейцам не ўдалося.

Акрамя Тарэцка, ва УСУ таксама ёсць сур'ёзны поспех на поўнач ад Пакроўскага кірунку. Там удалося цалкам выбіць акупацыйныя войскі РФ з Успенаўкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках