У Беларусі зафіксаваны першы лясны пажар
2- 25.02.2025, 21:28
- 1,664

Гараць трыснёг і балота.
Першы лясны пажар зафіксаваны ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.
Паводле папярэдняй інфармацыі, гарыць 204-ы квартал Рубельскага лясніцтва Палескага лясгаса.
– Плошча, ахопленая агнём, уключае балота, гарыць трыснёг – непакрытыя лесам адрэзкі, – расказалі ў Берасцейскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб'яднанні. – Асобы дзяржаўнай лясной аховы ўжо на месцы і працуюць над лакалізацыяй загарання.
У Мінлясгасе адзначылі, што «будуць сачыць за развіццём падзей».