26 лютага 2025, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Людзей эвакуавалі ў клуб»: на беларускую вёску ўпаў «Шахед»

20
«Людзей эвакуавалі ў клуб»: на беларускую вёску ўпаў «Шахед»

На месца прыехалі сапёры.

Не толькі транзітныя палёты, але і падзенні дронаў фіксуюцца ў гомельскім «шахедабане» - так спецыялісты ўкраінскіх маніторынгавых каналаў называюць паўднёвую частку Брагінскага раёна, над якой фіксуюцца рэгулярныя пралёты расейскіх ударных беспілотнікаў, піша «Флагшток».

Напрыклад, адзін з такіх выпадкаў адбыўся ноччу 1 лютага, калі БПЛА ўпаў на паўночны ўсход ад вёскі Малажын Брагінскага раёна — у полі за старой піларамай.

«Дрон упаў, але не ўзарваўся. Прыязджалі сапёры і іншыя службоўцы. Частку людзей, якія жывуць у раёне падзення, эвакуавалі ў клуб. Хацелі на месцы падарваць, але потым кудысьці вывезлі — выбуху не было. Улады нікому не казалі, чый гэты дрон, але людзі і так ведаюць, што адбылося», - распавяла «Флагштоку» крыніца.

Паводле ягоных слоў, расейскія дроны пры атаках на Украіну пралятаюць над вёскай часта, і «ўсё больш-менш звыклі да гэтых палётаў».

Інфармацыя аб пралёце БПЛА над Малажынам верыфікуецца паведамленнем маніторынгавых каналаў. 1 лютага была апублікаваная схема руху трох дронаў тыпу «Шахед», першы з іх уляцеў з тэрыторыі Украіны а 05:06, калі БПЛА ляцеў на Брагін, праз Малажын. Авіяцыя ВПС РБ у тую ноч і раніцай не паднімалася.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках