Узвіліся «феерверкі»: устаноўленае дакладнае месца ўдару па порце ў Туапсэ
3- 26.02.2025, 13:35
- 10,818

Дэтанацыя характэрная для знішчэння склада выбуховых рэчываў і боепрыпасаў.
Марскі порт у Туапсэ, па якім сёння быў нанесены ўдар, з'яўляецца важным лагістычным вузлом для расейскіх войскаў. Праз яго транспартуюць нафту, нафтапрадукты і значныя аб'ёмы вугалю, мінеральных угнаенняў, металапрадукцыі і збожжавых. Пра гэта паведаміў кіраўнік ЦПД РНБА лейтэнант Андрэй Каваленка.
Порт выконвае прыкметную ролю ў вайсковай лагістыцы: забяспечвае пастаўкі тэхнікі, боепрыпасаў і паліва для Чарнаморскага флоту РФ, які ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны.
«Гэта адзін з ключавых грузавых партоў Расеі ў Чорным моры. Там ёсць нафтаналіўны тэрмінал - адзін з самых вялікіх у Расеі», - адзначаецца ў паведамленні.
Порт апрацоўвае значныя аб'ёмы вугалю, мінеральных угнаенняў, металапрадукцыі і збожжавых, з'яўляецца лагістычным хабам, звязаным з чыгуначнай сеткай для перавозкі грузаў з цэнтральных і паўднёвых рэгіёнаў Расеі.
Да ўсяго іншага, порт забяспечвае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне караблёў Чарнаморскага флоту Расіі, у тым ліку задзейнічаных у вайне супраць Украіны.
Расейскае выданне ASTRA геалакавала адное з відэа з месца нападаў беспілотнікаў у Туапсэ Краснадарскага краю.
На апублікаваным відэа прыкметныя «феерверкі» - другасная дэтанацыя, што характэрна для склада выбуховых рэчываў і боепрыпасаў. Журналісты ўстанавілі адрас дома: вуліца Калініна, 12, што прыкладна за 370 метраў ад марскога порта.

