«Мужыкі на вайне, а мы жывём як у 18-м стагоддзі»
16- 26.02.2025, 17:16
- 7,024

У Дагестане ўзбунтаваліся жыхары вёскі.
Жыхары расейскай вёскі Акнада (Дагестан) дайшлі да роспачы і запісалі відэазварот да дыктатара Уладзіміра Пуціна. Яны скардзяцца на перабоі з электрычнасцю, газу і водазабеспячэннем, піша «Каўказскі вузел».
Зварот запісалі жанчыны, бо мужчынскае насельніцтва ў большасці сваёй удзельнічае ў агрэсіі супраць Украіны. Яны запатрабавалі спыніць іх "пакуты".
“Кожны год у нас няма ні святла, ні вады, ні газу… Кожную зіму людзі ў гэтай вёсцы пакутуюць. Дзеці ў школу не ходзяць, хварэюць. Шмат у каго пнеўманія… 21-е стагоддзе, а мы жывём як у 18-м стагоддзі! Ваду цягаем у вёдрах… Колькі можна пакутаваць? Не адзін і не два гады... Колькі мужыкоў у нас на вайне пакутуе, колькі маці загінулых сыноў! Вось у жанчыны нядаўна муж памёр ва Украіне. І што? Маленькія дзеці (у яе - рэд.)! Куды яна павінна звяртацца? - заявілі жанчыны.
