WSJ апублікавала спіс сусветных супермільярдэраў
12- 26.02.2025, 19:30
- 7,096

У свой спіс газета ўключыла мільярдэраў з маёмасцю большай за $55 млрд.
The Wall Street Journal апублікавала спіс супермільярдэраў свету з 24 імёнаў – у яго патрапілі тыя, чыё багацце складае больш за $ 55 млрд.
У першай дзясятцы спісу:
1. Заснавальнік Tesla, SpaceX, уладальнік Х Ілан Маск – $ 419,4 млрд.
2. Заснавальнік Amazon Джэф Безас – $263,8 млрд;
3. Кіраўнік LVMH Бернар Арно – $ 238,9 млрд;
4. Сузаснавальнік Oracle Лоўрэнс Элісан – $ 237 млрд;
5. Заснавальнік Facebook і Meta Марк Цукерберг – $ 220,8 млрд;
6. Сузаснавальнік матчынай кампаніі Google Alphabet Сяргей Брын – $160,5 млрд;
7. Былы генеральны дырэктар Microsoft Стывен Балмер – $ 157,4 млрд;
8. Старшыня рады дырэктараў холдынгу Berkshire Hathaway Уорэн Бафет – $ 154,2 млрд;
9. Кіраўнікі Walmart браты Джэймс і Самюэл Робсан Уолтаны – $ 117,5 і $ 114,4 млрд адпаведна.
Некаторыя з гэтых імёнаў утрымліваюцца і ў спісах 10 найбагацейшых мільярдэраў Forbes і Bloomberg (у абодвух Маск займае першае месца, але ягонае багацце ацэньваюць больш сціпла, прыкладна на $360 млрд), некаторых імёнаў у спісе WSJ няма: напрыклад, заснавальніка Microsoft Біла Гейтса (шостае месца ў Bloomberg) і заснавальніка Inditex.
WSJ адзначае, што за апошнія гады мільярдэры значна нарасцілі свае багацці і з'явіўся разрыў як паміж багатымі і звышбагатымі, так і сярод звышбагатых. Газета нагадала, што Forbes апублікаваў свой першы спіс мільярдэраў са 140 чалавек у 1987 годзе. Тады іх сукупная маёмасць складала $295 млрд, а найбагацейшы з іх, японскі магнат у сферы нерухомасці Ёсіякі Цуцумі, валодаў маёмасцю $20 млрд. Цяпер жа багацце толькі Ілана Маска перавышае $350 млрд, гэта значыць ён багацейшы за Цуцумі як мінімум у 17 раз.
«Мільярдэры заўсёды, відавочна, валодалі большай маёмасцю, але цяпер вы гаворыце пра адрозненні ў самой мільярдэрскай супольнасці. Дзіўна, наколькі вырасла маёмасць некаторых з гэтых людзей», – сказала кіраўніца аддзела аналітыкі кампаніі Altrata, якая вывучае супермільярдэраў, Мая Імберг WSJ.