Трамп пацвердзіў візіт Зяленскага ў ЗША
7- 26.02.2025, 20:16
- 3,150

Ён адбудзецца 28 лютага.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыедзе ў Вашынгтон у пятніцу, 28 лютага, для падпісання пагаднення аб рэдказямельных мінералах.
«У нас вельмі добра ідуць справы датычна Расеі і Украіны. Прэзідэнт Зяленскі прыедзе ў пятніцу, цяпер гэта пацверджана, і мы падпішам пагадненне аб рэдказямельных металах і іншым, гэта будзе вельмі вялікая ўгода», – сказаў Трамп.
Ён сказаў, што ягоная адміністрацыя «радая» ўгодзе, якая можа даць ЗША доступ да рэдказямельных мінералаў Украіны ў рамках больш шырокіх перамоваў у спыненні расейскага ўварвання, а таксама ўдзелу ЗША ў фондзе рэканструкцыі Украіны.
«Мы змаглі заключыць пагадненне, паводле якога мы атрымаем нашы грошы назад, і мы атрымаем шмат грошай у будучыні, і я думаю, што гэта правільна», – заявіў прэзідэнт ЗША.