«Падраздзяленні РФ істотна патрапаныя»
- 27.02.2025, 16:11
- 5,756

Пад Пакроўскам УСУ паўтарылі тактыку, якая дапамагла падчас абароны Кіева.
Выканаўчы дырэктар Украінскага цэнтра бяспекі Дзмітрый Жмайла распавёў у эфіры Radio NV аб паспяховых контратаках Сіл абароны на Пакроўскім кірунку.
«Тое, што адбываецца на Пакроўскім кірунку, напрыклад, паміж раёнамі населеных пунктаў Дачанскага, Лісаўкі, ля Пясчанага, у Котліне, дзе нашы вайскоўцы правялі паспяховую контратаку - мы фактычна ўклінаваліся ў наступальныя пазіцыі ворага. І дзесьці паўтарылі, магчыма, той поспех, які ў нас быў падчас абароны Кіева, калі мы зрабілі клін у наступальных пазіцыях расейцаў ля населенага пункта Машчуна, і яны замест таго, каб развіваць свой наступ у кірунку сталіцы, вымушаныя былі змагацца за гэты населены пункт», - распавёў эксперт.
Цяпер, адзначыў Жмайла, наступальны патэнцыял Пакроўскай групоўкі ворага яшчэ не знішчаны, аднак гэтыя падраздзяленні РФ істотна патрапаныя:
«Асобныя падраздзяленні патрапаныя настолькі, што яны дзесьці на 35-50% страцілі сваю баяздольнасць».
Увогуле, дадаў эксперт, калі браць горад Пакроўск, то можна казаць пра часовую стабілізацыю, аднак гарачым можа стаць, прынамсі, навапаўлаўскі кірунак:
«Расейцам крытычна важна ўсё ж зайсці хаця б у часцінку Днепрапятроўскай вобласці, для таго, каб гэта выкарыстоўваць у сваіх інфармацыйна-псіхалагічных аперацыях, каб зноў падымаць гэтую істэрыю, як у нас усё сыплецца».
Акрамя таго, мяркуе Жмайла, вораг будзе спрабаваць развіць поспех і на канстанцінаўскім кірунку.