27 лютага 2025, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стамбуле скончыліся перамовы паміж прадстаўнікамі Расеі ды ЗША

18
У Стамбуле скончыліся перамовы паміж прадстаўнікамі Расеі ды ЗША

Яны працягваліся больш за шэсць гадзін.

У Турцыі скончыліся перамовы паміж прадстаўнікамі Расеі і ЗША. Яны працягваліся шэсць з паловай гадзін. Пра гэта паведамляе расейскае прапагандысцкае агенцтва РІА «Новости».

Сустрэча адбылася ў чацвер, 27 лютага, у рэзідэнцыі генконсула ЗША ў Стамбуле. Як пісалі расСМІ, сустрэча прайшла ў закрытым фармаце. Склад дэлегацый не выдаваўся.

Напярэдадні, 26 лютага, кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў заяўляў, што прадстаўнікі ЗША і краіны-агрэсаркі правядуць новыя перамовы 27 лютага. Яны будуць прысвечаныя «ліквідацыі перашкод працы дыпламатычных прадстаўніцтваў» ЗША і РФ.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках