27 лютага 2025, Чацвер, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прапанавалі забараніць некаторым беларусам працаваць як ІП

2
Улады прапанавалі забараніць некаторым беларусам працаваць як ІП

Забарона можа быць уведзеная на тры гады.

Савет міністраў Беларусі прапанаваў змяніць дзейныя абмежаванні для індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП). Калі новы законапраект будзе прыняты ўрадам, пры пэўных умовах беларусам будзе забаронена працаваць у статусе ІП цягам 3 гадоў. Журналісты Telegraf.news разабраліся ў нюансах.

Абмежаванні на працу ў статусе індывідуальнага прадпрымальніка ў Беларусі існуюць і зараз. Яны ўзнікаюць у тым выпадку, калі сукупная сума даходаў або валавога прыбытку ад ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці цягам каляндарнага года перавысіў 500 тысяч рублёў. У гэтым выпадку заканадаўства ўводзіць забарону на прадпрымальніцкую дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы. Адкрыць юрыдычную асобу былы прадпрымальнік абавязаны з 1 студзеня каляндарнага года, наступнага за каляндарным годам, у якім утварылася такое перавышэнне, тлумачылі летась у Міністэрстве падаткаў і збораў.

У новым жа законапраекце, які днямі быў выкладзены на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале, умовы абмежаванняў прапануецца змяніць. У гэтым артыкуле Саўмін дакладна прапісаў перыяд дзеяння такой забароны — тры каляндарныя гады, пачынаючы з 1 студзеня таго года, які ідзе за каляндарным годам, у якім утварылася перавышэнне.

Калі законапраект будзе прыняты ўрадам, новыя ўмовы абмежаванняў будуць распаўсюджвацца на тых прадпрымальнікаў, якія працавалі ў статуце ІП з 1 студзеня 2024 года.

Ліміт даходаў беларусаў у статусе ІП пры гэтым урад прапанаваў пакінуць нязменным - 500 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках