«Кефір з усіх сталоў збіралі?»
16- 27.02.2025, 18:48
- 10,196

Жанчына паказала, колькі прадуктаў вязе з беларускага санаторыя.
Беларуска паказала, колькі прадуктаў вязе з санаторыі. Відэа аб гэтым яна апублікавала ў TikTok, піша Blizko.by.
«Мы з'язджаем дадому. Гэта мы вязём з сабой», - распавяла яна. З допісу відаць, што жанчына забірае дадому садавіну, вафелькі, ёгурты, ваду і гіганцкую колькасць кефіру.
Санаторыя "Лётцы" знаходзіцца ў Віцебскай вобласці.
Карыстальнікі пазайздросцілі ў каментарах:
- Нават не думала, каб збіраць і завозіць дадому.
- Кефір пакаёўкам заўсёды аддавалі. А што ёгурты не елі? Навошта гэтыя склады? Унукам везяце?
- Кефір з усіх сталоў збіралі?
- А чаго не паказалі вядро кашы, балею катлет.
- Трэба было яшчэ і катлеты марозіць.