Дзмітрый Гардон: Лукашэнка – хлус і падонак
28- 27.02.2025, 20:04
- 16,130

Ягоныя абяцанні не каштуюць і гроша.
Суд Цэнтральнага раёна Менска 26 лютага прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонкі ў сацсетках украінскага журналіста Дзмітрыя Гардона. «Люстэрка» спытала яго пра тое, як ён ставіцца да такой пастановы беларускіх уладаў.
– Мне вельмі шкада, што мудры, добры прыгожы беларускі народ столькі гадоў церпіць вайсковага злачынцу Лукашэнку ва ўладзе. Мне абсалютна ўсё роўна, як называюць мяне, мае выступы і інтэрв’ю, якія я раблю, падуладныя Лукашэнку беларускія чыноўнікі. Беларуская ўлада сёння – гэта расейскія падонкі, якія леглі пад Расею. І ніколі ні я, ні ўкраінскі народ не забудземся на тое, што менавіта з тэрыторыі Беларусі да нас уварваліся 24 лютага 2022 года войскі агрэсара – Расеі.
Лукашэнка мне асабіста ў інтэрв'ю абяцаў, што ніколі з тэрыторыі Беларусі войскі Расеі не ўвойдуць на тэрыторыю Украіны. Ён хлус і падонак. Ягоныя абяцанні не каштуюць і гроша. Я глыбока пагарджаю і ім, і ўсімі, хто дапамагае яму і далей весці Беларусь у Савецкі Саюз, у расейскае рабства. Але я абсалютна ўпэўнены, што цемра развеецца і ўсё роўна Беларусь стане вольнай еўрапейскай краінай, якой і павінна быць, таму што гэта і ёсць Еўропа.
Гэтая пастанова – найлепшы паказнік таго, што беларускі народ глядзіць мае праграмы і прыслухоўваецца да іх. Дарэчы, як мне сказалі, Лукашэнка са свайго сайта маё інтэрв'ю з ім не прыбраў. Гэта значыць, цяпер атрымліваецца, што згодна з пастановай ягонага ж кішэннага суда, Лукашэнка афіцыйна стаў галоўным распаўсюджвальнікам «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у Беларусі, – адзначыў Гардон.