Рутэ: NATO рыхтуе дадатковыя мільярды дапамогі Украіне
3- 27.02.2025, 21:22
- 3,838

Пра гэта генеральны сакратар NATO заявіў пасля сустрэчы з Трампам.
NATO рыхтуе новую дапамогу Украіне. Гаворка ідзе пра «дадатковыя мільярды».
Пра гэта заявіў у Х генеральны сакратар NATO Марк Рутэ пасля размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Паводле ягоных словаў, ЗША і NATO становяцца мацнейшымі і чальцы NATO хутка рухаюцца да павелічэння інвестыцый у абарону.
«Абвешчана пра значнае павелічэнне і іншыя на чарзе. Для Украіны сябры Альянсу рыхтуюць дадатковыя мільярды дапамогі і ўнёскі на гарантыі бяспекі», – адзначыў ён.