Памёр бацька Рыгора Азаронка
46- 28.02.2025, 14:45
- 25,380

Прапагандыст памёр у дзень свайго 60-годдзя.
Вядомы ў дзевяностыя прапагандыст Юрый Азаронак, бацька адыёзнага прапагандыста Рыгора Азаронка, памёр 27 лютага - у дзень свайго 60-годдзя, паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.
Са звестак аднаго з каналаў, Азаронак-старэйшы памёр «праз букет хвароб».
«Складаны характарам - не з усімі на дзяржаўнай службе ён ужываўся. Ён будзе пахаваны ў Лепелі на зямлі продкаў», - гаворыцца ў некралогу.